У Докшыцкім раёне ў прыватным доме пры замене падлогі знайшлі проціпяхотную міну, паведамляе БелТА.

Фота: БелТА.

Фота: БелТА.

30 ліпеня жыхары прыватнага дома даваеннай пабудовы ў мястэчку Бягомль вырашылі перакласці падлогу. Пасля падняцця драўлянага насцілу ўладальнікі ўбачылі падазроны прадмет, які тырчыць з землянога насыпу. Пра сваю знаходку яны паведамілі ў міліцыю. Сапёры дасталі з падполля проціпяхотную міну часоў вайны, аб наяўнасці якой жыхары нават не падазравалі. У выпадку пралому падлогі ў гэтым месцы або пажару яна магла выбухнуць.

Міну вывезлі ў бяспечнае месца і знішчылі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна