У знакамітым СВК «Прагрэс-Верцялішкі» Гродзенскага раёна работнікам, задзейнічаным ва ўборачнай кампаніі, акрамя абавязковага спецадзення, уручылі майкі-вышыванкі і тэматычныя кепкі, перадае БелТА.
Уборачная ў гаспадарцы выйшла на фінішную прамую. Завяршыць гарачую пару тут, калі не падвядзе надвор'е, плануюць у найбліжэйшыя дні. Ужо сабрана больш як 74% збожжавага кліну. Ураджайнасць перавышае 67 ц/га, а валавы збор збожжа ўжо склаў больш за 10 тысяч тон.





