Генеральная пракуратура Кыргызстана працягвае дабівацца ад Беларусі экстрадыцыі былога прэм'ер-міністра краіны Даніяра Усенава, які пражывае ў Мінску пад імем Данііл Урыцкі.
Фота: Вадзім Заміроўскі, Tut.by.
14 снежня 2017 года пракуратура Кыргызстана накіравала беларускім калегам хадайніцтва з просьбай «прыняць меры па вышуку і затрыманні Даніяра Усенава, які змяніў свае анкетныя даныя на Данііла Урыцкага».
Сёлета ў сакавіку Генпракуратура Беларусі адмовіла ў хадайніцтве.
У сакавіку 2018 года Генеральнай пракуратурай Кыргызстана ізноў быў накіраваны запыт аб выдачы Усенава (Урыцкага). Тады ён быў завочна прысуджаны да 15 гадоў турмы за злоўжыванне службовым становішчам і парушэнне зямельнага заканадаўства. Акрамя таго, у 2016 годзе Вярхоўны суд Кыргызстана прызнаў Усенава вінаватым у саўдзеле ў забойстве, замаху на забойства, перавышэнні службовых паўнамоцтваў і злоўжыванні службовым становішчам, завочна прысудзіўшы яго да пажыццёвага пазбаўлення волі.
Цяпер Генпракуратура Кыргызстана працягвае працу па яго экстрадыцыі.
Даніяр Усенаў уваходзіў у каманду прэзідэнта Курманбека Бакіева, які ў 2010 годзе з сям'ёй бег з краіны ў Беларусі.





