Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант назвала трызненнем паведамленне аб тым, што беларускі лідар перанёс інсульт. Пра гэта яна заявіла ў панядзелак карэспандэнту ТАСС.
«Магу адказаць на гэта толькі словам «трызненне», — сказала Эйсмант.
Інфармацыя пра інсульт у Лукашэнкі раней з'явілася на тэлеграм-канале «Незыгарь», які належыць гендырэктару агенцтва ТАСС Сяргею Міхайлаву.
Звяртае ўвагу, што ТАСС сцвярджае, што інфармацыю распаўсюдзіў малавядомы ўкраінскі рэсурс. Пры гэтым «Незыгарь» запосціў інфармацыю ўначы на 30 ліпеня, а на ўкраінскім рэсурсе яна была перадрукаваная ўсяго за дзве гадзіны да публікацыі абвяржэння ТАСС.





