Паміж Пхеньянам і Сеулам паўсталі супярэчнасці з-за дванаццаці паўночнакарэйскіх афіцыянтак, якія апынуліся ў Паўднёвай Карэі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Гэта можа негатыўна адбіцца на мірным працэсе на Карэйскім паўвостраве.

Афіцыянткі працавалі ў рэстаране, які належыць уладам КНДР, на тэрыторыі Кітая. У красавіку 2016 года яны ўцяклі ў Паўднёвую Карэю праз пасольства з Малайзіі. Па версіі Сеула, дзяўчаты папрасілі палітычнага прытулку. Аднак у Пхеньяне ўпэўненыя, што іх вывезлі сілком, і патрабуюць вярнуць афіцыянтак на радзіму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна