31 ліпеня ў Нацыянальным прэс-цэнтры прайшла прэс-канферэнцыя Валерыя Калінковіча, намесніка старшыні Вярхоўнага суда.

Яна была прысвечана працы судоў у першым паўгоддзі 2018 года. У прыватнасці, Калінковіч паведаміў, што за 6 месяцаў разгледзелі 23 039 спраў. Асудзілі 20 236 чалавек — гэта на 5,1% менш, чым за той жа перыяд 2017 года.

Апраўдалі ж тольк 43 чалавекі. Аднаго з іх — абвінавачанага ў забойстве, 11 апраўданых судзілі за злачынствы супраць прыватнай свабоды, гонару і годнасці.

Таксама шчыльна заняліся карупцыянерамі. У параўнанні з мінулым годам колькасць асуджаных па адпаведных артыкулах вырасла на 61%.

Памякчэння антынаркатычнага заканадаўства, на думку Калінковіча, чакаць не варта. Сённяшняе працуе эфектыўна, лічыць ён.

«Я гатовы абмяркоўваць злачынствы з наркотыкамі без мэты продажу. Там крымінальная адказнасць ходзіць побач з вялікай бядой. Але падстаў для памяншэння тэрмінаў па іншых артыкулах, звязаных з наркотыкамі, няма. Гэта распаўсюд смерці».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?