У Баранавіцкім раёне на чатырохгадовую дзяўчынку ўпаў прычэп ад легкавога аўтамабіля, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Зміцер Іванюк.

Няшчасны выпадак адбыўся вечарам 28 ліпеня ў вёсцы Лотвічы. У Баранавіцкі РАУС з гарадской бальніцы паступіла паведамленне аб траўмаванні дзіцяці. Дзяўчынка з бацькамі гасцявала ў бабулі. Дарослыя былі ў доме, малая ў гэты час адна гуляла ў двары. Яна залезла пад двухвосевы аўтамабільны прычэп, які стаяў на ўчастку. Счэпная прылада звалілася, ударыўшы дзяўчынку па галаве і спіне. Цяпер яна ў рэанімацыі. Следчыя высвятляюць акалічнасці здарэння.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна