Сёння раніцай бронетранспарцёр учыніў ДТЗ у горадзе Асіповічы.

Як паведаміў на рэдакцыйны Viber партала abw.by чытач, прыкладна раз на тры месяцы ваенная тэхніка рухаецца па гэтым маршруце на палігон міма жылых дамоў. Сённяшняя раніца ў вайскоўцаў не задалася — бронетранспарцёр зачапіў слуп, ад чаго той трэснуў.

На месцы разбіраліся не толькі вайскоўцы, прыехаў і міліцэйскі аўтамабіль.

«Будуць мяняць слуп. Праўда, невядома калі», — распавёў чытач. Паводле яго слоў, хоць тэхніка вайскоўцаў тут ездзіць не вельмі часта, многія мараць яе тут не бачыць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна