Каралеўскія пінгвіны плодзяцца на выспах на поўнач ад Антарктыды.

Каралеўскія пінгвіны плодзяцца на выспах на поўнач ад Антарктыды.

Найбуйнейшая ў свеце калонія каралеўскіх пінгвінаў ад 1980-х гадоў скарацілася на 90%, гаворыцца ў новым даследаванні.

Здымкі са спадарожніка паказваюць - колькасць іх пар паменшылася на 88% за тры апошнія дзесяцігоддзі. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле часопіса «Антарктычная навука».

Калонія жыве на бязлюднай выспе Кашон у Індыйскім акіяне паміж Афрыкай і Антарктыдай. На фота, якія зрабілі паміж 2015 і 2017 гадамі, можна ўбачыць толькі 60 000 пар пінгвінаў. А на здымках, зробленых у 1980-х, іх было паўмільёна.

Другія па памерах пасля імператарскіх, каралеўскія пінгвіны плодзяцца на выспах з умераным кліматам на поўнач ад берагоў Антарктыды. Лютаўскае даследаванне Універсітэта Страсбурга паказала, што птушыныя калоніі могуць быць у небяспецы з-за змены клімату. Многія выспы ў Антарктычным акіяне, на якіх жывуць пінгвіны, становяцца непрыдатнымі для іх з-за знікнення ежы. Выкіды парніковых газаў прымушаюць рыбу і кальмараў - асноўную ежу пінгвінаў - сяліцца занадта далёка ад астравоў, выракаючы птушак на голад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0