«Я кіроўца з вялікім стажам, — расказаў касманаўт. — Правы атрымліваў, калі мне яшчэ не было 18 гадоў. Стараюся не парушаць, але неяк сам патрапіў пад працу гэтай сістэмы. Выязджаючы з Беларусі падчас туману, я не заўважыў дарожны знак. Быў ідэнтыфікаваны і спынены. Аплаціў штраф. Сістэма спрацавала выдатна»

Алег Навіцкі расказаў, што перад інспектарам ДАІ не выхваляўся тым, што ён вядомы касманаўт.

«Пра гэта размова не ішла. Я быў звычайны кіроўца. Інспектар патлумачыў прычыну спынення, паказаў фатаграфію. Я пазнаў тое месца і сваю машыну. Супрацоўнік ДАІ спакойна дапамог аплаціць штраф праз тэрмінал», — паведамляе «Советская Белоруссія».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна