На адным з гродзенскіх прыпынкаў у гарадскі аўтобус увайшлі кантралёры. 20-гадовая дзяўчына не змагла прад'явіць праязны білет.

Адбыўся канфлікт. Дайшло да таго, што дзяўчына збіла 50-гадовага мужчыну з ног, паваліла на зямлю і некалькі разоў ударыла. Як пазней высветлілася, далікатная з выгляду дзяўчына раней займалася тайскім боксам, паведамляе гродзенская міліцыя.

Цяпер дзяўчыне пагражае да 5 гадоў за гвалт у дачыненні да службовай асобы. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?