Пра здарэнне стала вядома, дзякуючы запісу з відэакамеры, размешчанай у раёне Індурскай шашы Гродна. У сярэдзіне ліпеня на відэа трапіў невядомы мужчына. Прысеўшы каля грузавых кантэйнераў, ён прывабіў да сябе ката і гладзіў на працягу пэўнага часу. Пасля раптам пачаў біць і душыць жывёлінку, піша ў сацыяльных сетках гродзенская арганізацыя «След жыцця».
Фота - vk.com/sledzhizni
Фота - vk.com/sledzhizni
Пра выпадак паведамілі ўчастковаму. Цяпер скуралупа шукае міліцыя. Па факце здарэння ідзе праверка, пасля якой будзе вырашана, ці заводзіць крымінальную альбо адміністратыўную справу.
Калі хтосьці пазнаў мужчыну, просьба паведаміць у міліцыю.





