Бацькі будучых першакласнікаў. Фота: Іntex-press

Бацькі будучых першакласнікаў. Фота: Іntex-press

Два гады жыхары Баранавіч дабіваліся стварэння беларускамоўнага класа ў гімназіі, што знаходзіцца ў цэнтры горада. Раней улады прапаноўвалі ім іншыя школы ў мікрараёнах.

Адкрыць беларускамоўны клас у гімназіі прапанаваў Сяргей Пузікаў, кіраўнік упраўлення па адукацыі гарвыканкама, пасля сустрэчы бацькоў з кіраўніцтвам горада 25 ліпеня.

30 ліпеня ва ўпраўленні па адукацыі прынялі канчатковае рашэнне стварыць клас на базе гімназіі №4. Першы год дзеці будуці навучацца ў садку №50, які размяшчаецца ў Паўночным мікрараене. З другога класа заняткі будуць праходзіць на базе гімназіі.

— Нас такі варыянт задавальняе. Першыя класы гімназіі будуць навучацца таксама ў садках, і мы не выключэнне, — распавяла Intex-press Таццяна Малашчанка, маці адной з будучых першакласніц.

Цяпер бацькі азадачаныя пытаннем, хто можа стаць першай настаўніцай у іх дзяцей. Ва ўпраўленні па адукацыі іх упэўнілі, што ў гімназіі ёсць 6 настаўнікаў, якія могуць навучаць па-беларуску іх дзяцей.

— Якасць адукацыі ў гімназіі вельмі добрая, таму спадзяемся, што пытанняў да настаніка ў нас не будзе, — сказала Таццяна Малашчанка.

Калі вы таксама з Баранавіч і жадаеце, каб вашыя першакласнікі навучаліся на беларускай мове, звяртайцеся ў гімназію №4. Пакуль заявы ў такі клас падалі 9 чалавек, паведамляе intex-press.by.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?