У Мінску 31 ліпеня на вуліцы Прытыцкага згарэла «Газель». Пра гэта паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, піша tut.by.

Фота ДАІ Мінска.

Фота ДАІ Мінска.

Фота ДАІ Мінска.

Фота ДАІ Мінска.

Як распавялі ў ДАІ, «Газель», за стырном якой быў 44-гадовы кіроўца, ехала з боку праспекта Пушкіна ў кірунку вуліцы Берута. Каля дома № 17 па вуліцы Прытыцкага аўтамабіль загарэўся.

«Паведамленне аб загаранні грузавога аўтамабіля паступіла ў 10.37. Калі ратавальнікі прыбылі да месца здарэння, машына гарэла адкрытым полымем. У 10.46 работнікі МНС ліквідавалі загаранне», - паведамілі ў МНС.

У выніку пажару пацярпелых няма. Прычына здарэння высвятляецца. Паводле словаў кіроўцы, аўтамабіль літаральна тыдзень таму прайшоў дзяржаўны тэхагляд.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна