Суд Маскоўскага раёна Брэста даў тры гады пазбаўлення волі грамадзянцы РФ Марыі Хрэсцінай. Яна прызнана вінаватай у захоўванні і перавозцы марыхуаны праз мяжу.
Марыя Хрэсціна — 26-гадовая расійская інстаграм-мадэль (у яе 162 тысячы падпісчыкаў) была арыштаваная ў маі 2018 на беларуска-польскай мяжы.
Як паведамляў Следчы камітэт, яна набыла на тэрыторыі Еўрасаюза і везла с сабой не менш за 1,14 грама марыхуаны. Адзначаецца, што і ў арганізме мадэлі таксама выявілі наркатычныя рэчывы.
Хрэсціна вярталася на радзіму з падарожжа па Балтыцы і Польшчы ў якасці пасажыра легкавіка.
У дачыненні Хрэсцінай была распачатая крымінальная справа за незаконнае перамяшчэнне наркатычных сродкаў праз мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза.
Абвінавачванай было прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады без канфіскацыі маёмасці з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.





