У інтэрнэце стаў папулярным ролік з сабакам, які скраў экшн-камеру GoPro і паспрабаваў уцячы, піша Time.
Сабака схапіў талерку для фрысбі, на якой была экшн-камера і пачаў уцякаць па двары ад гаспадара і іншых сабак. На некаторы час сабака спыняўся, а калі пагоня даганяла, сабака зноў пачынаў бегчы.





