У расійскай турме да ўкраінскага палітвязня Алега Сянцова не пусцілі святара.
Пра гэта паведаміла ў Facebook журналістка Вікторыя Іўлева.
«Начальнік у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе палкоўнік унутранай службы Аляксандр Новікаў адмовіў айцу Рыгору (Міхнаву-Вайценку), епіскапу апостальскай праваслаўнай царквы, у сустрэчы з Сянцовым», — адзначае яна.
Паводле епіскапа, яго размова з Новікавым была нармальнай, пакуль ён не пачуў прозвішча зняволенага.
«Пачуўшы «Сянцоў Генадзьевіч, 1976 г.н.», Новікаў проста змяніўся з твару і заявіў мне даслоўна так: Я не бачу мэтазгоднасці ў вашай сустрэчы з Сянцовым», — паведаміў айцец Рыгор.
Далей, як распавёў Рыгор, Новікаў націснуў на кнопку, выклікаў дзяжурнага і загадаў правесці святара да дзвярэй.





