У армянскім горадзе Гюмры здарылася п'яная бойка паміж расійскімі вайскоўцамі, паведамляе News.am.
Як адзначаецца, у ноч на 30 ліпеня ў паліцэйскі аддзел з медыцынскага цэнтра Гюмры паступіў сігнал аб тым, што да іх даставілі мужчыну ў стане алкагольнага ап'янення. Яму дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму, падазрэнне на страсенне мазгоў, гематома і сінякі.
Крыху пазней паступіў сігнал аб яшчэ адным п'яным пацярпелым. Высветлілася, што абодва мужчыны з'яўляюцца расійскімі вайскоўцамі, якія пасварыліся ў двары інтэрната і ўчынілі бойку.





