Рост ВУП Беларусі па выніках 2018 года складзе ў межах 3,9-4,1%, паведаміў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, паведамляе БелТА.
Уладзімір Зіноўскі, фота: БелТА.
«Мы спадзяёмся, што гэты год скончым з нядрэннымі вынікамі. Пры прагнозе росту ВУП на 3,5% мы разлічваем, што рост будзе ў межах 3,9-4,1%», — сказаў Уладзімір Зіноўскі.





