У ЗША тры чалавекі вывезлі на калясцы з акварыума Сан-Антоніа акулу. Паліцыя Тэхаса ўжо заявіла, што падазраваных знайшлі.
Тры наведвальнікі схавалі ў калясцы каліфарнійскую бычыную акулу памерам прыкладна 61 сантыметр і вывезлі яе з акіянарыума, пасля чаго, па словах уладальніка Амона Кавіна, паспрабавалі прадаць яе праз фэйсбук. Падазраваных знайшлі дзякуючы камерам відэаназірання.
Уладальнік акіянарыума заявіў, што акулу цэлай вярнулі ў панядзелак, 30 ліпеня. На ўсялякі выпадак яе змясцілі ў каранцін.





