10 год таму на пікніку за горадам 28 чалавек сабраліся пагуляць у фрысбі. Гады ішлі, а людзей збіралася ўсё больш, сам пікнік перабраўся ў Мінск, дадаваліся розныя актыўнасці, спонсары, геаграфія музычнага лайнапу разраслася да 20 краін, а апошнія гады фестываль наведвае ўжо некалькі тысяч чалавек.
Сёлета на фестывалі выступілі беларускія гурты «Петля Пристрастия» і Shuma, а таксама ўкраінская спявачка Луна, расійскі індзі-гурт «Pompeya», поп-панк і эма-трыа «Пасош», бельгійцы Warhaus.





