Многія звярнулі ўвагу, што 31 ліпеня над сталіцай, пачынаючы недзе з 16 гадзін, амаль няспынна ляталі транспартныя самалёты. 

Прычына палётаў транспартнікаў была вельмі празаічнай. Як патлумачылі «Нашай Ніве» людзі, якія ў свой час ляталі на транспартніках, гэта звычайная трэніроўка ў «Мачулішчах». 

«Іл-76 адпрацоўваў глісаду [заход на пасадку — «НН»] над горадам. Гэта вялікі самалёт, які цяжка не заўважыць. Але глісаду ён адпрацоўвае шмат разоў цягам трэніроўкі. Калі трэніруюцца некалькі самалётаў, напрыклад — тры, можа падацца, што ў небе сапраўды няспынны канвеер транспартнікаў. Гэта робіцца да ночы, бо адпрацоўваюцца глісады ў розных умовах бачнасці. Ідэальна, калі б яшчэ дождж пайшоў», — патлумачыў нам лётчык. 

Міністэрства абароны на пытанне «Нашай Нівы» пакуль не адказала, але вядома, што з 28 ліпеня па 11 жніўня адбываюцца Міжнародныя вайсковыя гульні на тэрыторыі адразу шасці краін: Ірана, Расіі, Азербайджана, Беларусі, Казахстана і Кітая. 

ІЛ-76. Фота mil.by.

ІЛ-76. Фота mil.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?