Аляксандр Лукашэнка патрабуе прыкласці максімум намаганняў, каб ўраджай у краіне быў як мага больш. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час азнаямлення з арганізацыяй уборкі збожжавых у Мінскім раёне, перадае карэспандэнт БелТА.
Лукашэнка адзначыў, што ў гэтым годзе з-за гарачага надвор'я ў многіх краінах чакаецца вялікі недабор збожжа: «Вядома, і мы нешта страцілі, але не настолькі: нас яшчэ Гасподзь пашкадаваў. Таму трэба мець на ўвазе, што мы асабліва не кінемся дзесьці закупляць хлеб… Таму максімум напружання для таго, каб сабраць да зярнятка».





