Сёння ў Мінску ў раёне перасячэння Ігуменскага тракту з кальцавой адбыўся правал праезнай часткі дарогі ў трэцяй паласе руху ўнутранага кальца. Паводле папярэдняй інфармацыі, лопнула апора моста.
Як паведаміў Tut.by, камунальныя арганізацыі яшчэ з вясны ведалі, што мост мае патрэбу ў рамонце.
У раёне пашкоджанага ўчастка МКАД арганізаваны аб'езд.
На месцы здарэння працуе камісія. Абследаванне будзе працягвацца да глыбокага вечара. Яшчэ ноч будуць весціся разлікі. І толькі пасля гэтага камісія разгледзіць вынікі і правядзе абмеркаванне, каб прымаць нейкія рашэнні на аснове атрыманых даных.





