Фота: Hrodna.life.
Моцная залева, якая прайшла ў Гродне 14 жніўня каля 16.00 затапіла некаторыя раёны горада. Традыцыйна затопленымі апынуліся цэнтральныя вуліцы, дзе ёсць старая ліўнеўка, і ўпершыню моцна затапіла малады мікрараён Альшанка, піша Hrodna.life.
Перадусім затапіла вуліцу Напалеона Орды: машыны ледзь маглі праехаць, а радасныя дзеці кінуліся купацца ў лужыны.





