pixabay.com
«Сёння 30-градусная спёка пакінула і паўднёвы ўсход Гомельскай вобласці. Паўночна-заходні вецер пастаўляе да нас з Балтыйскага мора цалкам камфортнае летняе надвор'е. У выходныя надвор'е абумовіць цёплая няўстойлівая паветраная маса з Украіны», — распавялі БелТА ў Белгідрамеце.
У суботу ў асобных раёнах краіны, а днём на большай частцы тэрыторыі Гомельскай, Мінскай і Віцебскай абласцей прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Уначы будзе +10—17, днём — +22-29 градусаў.
У нядзелю, 19 жніўня, дажджы будуць ісці радзей. Ноччу і раніцай месцамі прагназуюцца слабыя туманы. Вецер будзе няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе +13—18 градусаў, днём — +22-29.
«Такія тэмпературы будуць на 2—5 градусаў перавышаць кліматычную норму, - адзначылі сіноптыкі.
- Паводле папярэдняга прагнозу, у пачатку наступнага тыдня рэзкіх змяненняў у характары надвор'я не чакаецца, і жнівень працягне нас радаваць цёплым летнім надвор'ем».





