фота Wprost
Варшаўская паліцыя затрымала грамадзяніна Беларусі, які падазраецца ў абразе польскага сцяга. Цяпер мужчыне пагражае год турмы, піша Tut.by са спасылкай на штотыднёвік Wprost.
Як паведамляе выданне, інцыдэнт адбыўся 14 жніўня. 35-гадовы грамадзянін Беларусі выгульваў сабак.
Ён падышоў да абеліска ў памяць пра загінулых жаўнераў Арміі Краёвай, узяў адзін з сцягоў, якія ўпрыгожваюць манумент, і кінуў яго сваім сабакам. Пазней ён пачаў таптаць яго сам.
Усё гэта ўбачыла жанчына, якая і выклікала паліцыю. Беларуса затрымалі. Як паведамляецца, ён і раней абвінавачваўся ў абразе польскага сцяга.
Цяпер яму пагражае год турмы.





