37-гадовы спецыяліст Аляксей Бага пазбавіўся ад прыстаўкі «в.а.» стаў паўнапраўным галоўным трэнерам БАТЭ, паведамляе афіцыйны сайт жоўта-сініх.
Нагадаем, што пасля чэрвеньскай адстаўкі Алега Дулуба яго бліжэйшы асістэнт прыняў каманду ў статусе «в.а.».
Пад кіраўніцтвам Багі «жоўта-сінія» працягваюць лідзіраваць у чэмпіянаце Беларусі. Нядаўна БАТЭ прабіўся ў раўнд плей-оф Лігі чэмпіёнаў, дзе згуляе з ПСВ. Барысаўчане ўжо гарантавалі сабе еўракубкавую восень.





