Мінчук правёў усяго толькі два дні на волі і папаўся на крадзяжы веласіпеда, паведамляе «Мінск-Новості».
Затрымаў злодзея сам пацярпелы: ён з сынам вяртаўся дадому і ля пад'езда сутыкнуўся з мужчынам, які стаяў на лесвічнай пляцоўцы 5-га паверха і выносіў яго веласіпед. Гаспадар пацікавіўся, куды незнаёмец накіроўваецца з чужым транспартам, на што атрымаў адказ: «На дыягностыку».
Грамадзянін выхапіў з рук злачынца свой веласіпед. Ад нечаканасці той страціў раўнавагу, зваліўся на зямлю і нават не паспрабаваў падняцца.
Пацярпелы выклікаў міліцыю і хуткую. Медыкі высветлілі, што мужчына моцна спіць. Прачнуўшыся, ён расказаў, што ў той дзень ужыў прыкладна 15 таблетак трамадолу.
Супраць затрыманага распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 205 КК Беларусі, санкцыі якога прадугледжваюць да 4 гадоў пазбаўлення волі.





