Аператар Velcom абвясціў аб павышэнні тарыфаў з 1 верасня. Нагадаем, раней аб павышэнні тарыфаў паведаміў МТС.
Памер абаненцкіх плат, адначасовых узносаў, а таксама кошт выходных выклікаў на нумары беларускіх абанентаў, міжнародных званкоў, мабільнага інтэрнэту, SMS, MMS, спецыяльных і дадатковых паслуг для фізічных і юрыдычных асоб павялічацца не больш чым на 2,9%.
Пры гэтым без зменаў застануцца:
- кошт тарыфных планаў фіксаванай сувязі;
- абаненцкая плата тарыфнага плана lemon;
- памер платы за актывацыю бонусаў тарыфных планаў «Турыст», «Сувязь без абавязацельстваў»;
- тарыфы на паслугі роўмінгу, кошт пакетаў і тарыфных планаў, якія ўключаюць хвіліны, SMS, інтэрнэт-трафік для выкарыстання ў роўмінгу;
- кошт дадатковых паслуг.
Памеры штомесячных плацяжоў па растэрміноўцы за абсталяванне ў рамках раней заключаных дамоваў таксама не зменяцца.
Адначасова патаннее кошт мабільнага інтэрнэту для большасці тарыфных планаў лінейкі PRIVET. Так, кошт 1 МБ у рамках некаторых тарыфных планаў знізіцца больш чым у 13 разоў.
Акрамя таго, з 1 верасня ўсім абанентам тарыфных планаў «Пенсійны» і «Сацыяльны» штомесяц будзе налічвацца 100 МБ інтэрнэт-трафіку.





