Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама прадпрыемстваў, піша БелТА.

Алена Алексіна, якая да цяперашняга часу працавала на пасадзе старшыні Буда-Кашалёўскага райсавета дэпутатаў, узгоднена на пасаду старшыні Гомельскага райвыканкама.

Маладзечанскі райвыканкам узначаліць Юрый Горлаў, да гэтага часу — старшыня Стаўбцоўскага райвыканкама.

На пасаду старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў кандыдатуру Дзяніса Колесеня. Да гэтага часу ён працаваў у гэтым райвыканкаме першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.

Кіраўнік дзяржавы таксама даў згоду на прызначэнне старшынёй Быхаўскага райвыканкама Дзмітрыя Марціновіча, які да гэтага працаваў на пасадзе першага намесніка старшыні, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Клімавіцкага райвыканкама.

Леанід Засямчук, які займаў пасаду першага намесніка генеральнага дырэктара ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Аграмашсервіс» горада Магілёва, ўзначаліць Клімавіцкі райвыканкам.

Акрамя таго, Аляксандр Рагожнік узгоднены на пасаду генеральнага дырэктара Мінскага маторнага завода, Ірына Зарамбоўская - дырэктара Брэсцкага электралямпавага завода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?