Адзін з любімых гараджанамі аб'ект на Алеі ліхтароў — Жодзінскага хлебазаводу: батоны ў печы і ўсмешлівы пекар з жэстам «Усё выдатна!».

Першапачаткова ў печы было два батона, але ўжо праз месяц пасля ўстаноўкі ліхтара адзін з іх скралі. Пасля гэтага кампазіцыю адрамантавалі, батонаў стала тры. За год яны крыху «запляснелі» — шэры колер з'явіўся пасля таго, як з іх злезла фарба. Чорным маркерам на батоне хтосьці пазначыў, што гэта «хлебушак».

Фота Антона Васіленкі, ex-press.by.

Фота Антона Васіленкі, ex-press.by.

«Усё выдатна!» — паказваў вялікі палец пекара, падняты ўверх. Так было зусім нядаўна. Але цяпер пекар не выглядае такім мілым — рука, нібы сціснутая ў кулак, з кавалкам арматуры, выглядае грозна.

Фота Антона Васіленкі, ex-press.by.

Фота Антона Васіленкі, ex-press.by.

Фарбаваць батоны і аднаўляць знешняе аблічча пекара давядзецца Жодзінскаму хлебазаводу — уладальніку арт-аб'екта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?