Насця Рыбка спадзявалася, што за перадачу гэтых запісаў яе могуць вызваліць з турмы. Праз шэсць месяцаў яе гульня, як выглядае, атрымала дрэнны зваротны эфэкт, піша «Радыё Свабода» са спасылкай на The New York Timеs.

Тое, што пачыналася як абвінавачванне ў нязначным парушэнні іміграцыйнага заканадаўства, ператварылася ў сур’ёзную крымінальную справу, па якой можна атрымаць пакаранне да 10 гадоў турмы ў Тайландзе. У новым інтэрв'ю The New York Times Анастасія Вашукевіч (Насця Рыбка), больш не афішуе змест сваіх запісаў і кажа, што цяпер яна не плануе зрабіць іх здабыткам грамадзкасці.

Анастасія Вашукевіч застаецца ў тайскай турме разам з ураджэнцам Беларусі, сэкс-трэнерам Аляксандрам Кірылавым (Алекс Лэслі) і яшчэ шасцю фігурантамі справы з Расіі.

На гэтым тыдні суддзя прызначыў суд на сярэдзіну студзеня, пасля таго, як усе фігуранты справы не прызналі сябе вінаватымі ў абвінавачванні ў непрыстойных паводзінах, змове і прыналежнасці да сакрэтнай супольнасці. Яны абураныя гэтымі абвінавачваннямі, якія звязваюць з умяшаннем замежных дзяржаў.

«Яны баяцца, што я маю нешта», — кажа Анастасія Вашукевіч у інтэрв'ю амерыканскаму выданню.

Як адзначае аўтар публікацыі, «падзеі ў Тайландзе з'яўляюцца часткай працяглай драмы, у якой завязаныя магутны расійскі алігарх, сцэнар са спакушэннем і пытанні з нагоды ўмяшання Крамля ў выбары ў Злучаных Штатах».

Цяпер Насця Рыбка кажа, што адправіла копіі сваіх запісаў алігарху Алегу Дзерыпаску, з якім, як яна сцвярджае, мела інтымныя адносіны, і чые прыватныя размовы яна запісвала.

«Цяпер я проста чакаю адказу Алега, — сказала яна. — Я проста хачу, каб мы былі сябрамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?