Прэм'ер-міністр Японіі Сіндзо Абэ сцвярджае, што нагадаў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну аб базіснай пазіцыі яго краіны па праблеме тэрытарыяльнай спрэчкі і заключэнні мірнай дамовы пасля таго, як лідар Расеі выступіў з прапановай падпісаць мір паміж краінамі да канца гэтага года без папярэдніх умоў, паведамляе tass.ru.

Масква і Токіа шмат дзесяцігоддзяў вядуць кансультацыі з мэтай выпрацоўкі мірнага дагавора па выніках Другой сусветнай вайны. Асноўнай перашкодай для гэтага з'яўляецца прыналежнасць паўднёвай часткі Курыльскіх выспаў: пасля заканчэння вайны ўвесь архіпелаг быў уключаны ў склад Савецкага Саюза, аднак Токіа аспрэчвае прыналежнасць астравоў Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан і групы астравоў, якую ў Японіі называюць Хабамаі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0