У Расіі кожныя пяць гадоў плануюць праводзіць буйныя ваенныя вучэнні. Пра гэта на канале «Расія 1» заявіў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.

Паводле яго слоў, дзяржаўная праграма ўзбраення разлічана на дзесяць гадоў, але мерапрыемствы, якія дэманструюць боегатоўнасць арміі, неабходна праводзіць часцей.

На Далёкім Усходзе і ў марскіх акваторыях ад 11 да 17 верасня праходзяць вучэнні «Усход 2018.». Яны сталі самымі маштабнымі за апошнія 37 гадоў.

У вучэннях бяруць удзел амаль 300 тысяч вайскоўцаў Усходняга і Цэнтральнага вайсковых акругаў, сілы Паўночнага флота, злучэнни Паветрана-дэсантных войскаў, далёкай і ваенна-транспартнай авіяцыі ВКС, а таксама вайскощцы з Кітая і Манголіі. Задзейнічана больш за тысячу самалётаў, верталётаў і беспілотнікаў, да 36 тысяч бронемашын, да 80 караблёў і судоў забеспячэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0