Да канца года на Азоўскім моры плануецца стварыць базу Ваенна-марскіх сіл (ВМС) Украіны. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ў Facebook украінскага ўрада, прымеркаваным да спуску на ваду ў Бярдзянску двух артылерыйскіх бранякатэраў, піша rbc.ru.

У заяве сцвярджаецца, што стварэнне базы неабходна для «адпору агрэсіўным дзеянням Расіі ў рэгіёне». 15 верасня прэзідэнт Пётр Парашэнка заявіў, што «Расея мае намер акупаваць Азоўскае мора гэтак жа, як і Крым».

Да канца года ў раён Марыупаля і Бярдзянска будзе адпраўлена каля 1000 марскіх спецназаўцаў і 270 дэсантнікаў. Мэтай аперацыі называецца ўмацаванне мяжы ў гэтым раёне.

У сакавіку ўкраінскія памежнікі затрымалі каля берагоў Крыма расійскае судна «Норд», абвінаваціўшы экіпаж у парушэнні парадку перасячэння мяжы Украіны. Пасля гэтага расейскія памежнікі пачалі ўзмоцнены надгляд украінскіх судоў. Да жніўня яны затрымалі не менш за 150 судоў, якія ішлі ва ўкраінскія порты.

Большая частка паўночнага ўзбярэжжа Азоўскага мора знаходзіцца ў складзе Данецкай, Запарожскай і Херсонскай абласцей Украіны. Невялікая частка паміж Марыупалем і мяжой з Расіяй кантралюецца апалчэнцамі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0