Таджыкскі прэзідэнт Эмамалі Рахмон правёў для Аляксандра Лукашэнкі экскурсію па Палацы нацыі ў Душанбэ, паведамляе БелТА.
Залы ў будынку ўпрыгожаныя драўлянай разьбой ручной працы ў нацыянальным стылі. Аляксандр Лукашэнка даў высокую ацэнку рабоце таджыкскіх майстроў. «Гэта не проста прыгожа, гэта дзівосная праца», — сказаў ён.
Рахмон паабяцаў, што пры неабходнасці Таджыкістан гатовы падзяліцца вопытам і выканаць падобныя працы ў Беларусі.





