Гісторык Уладзімір Садоўскі стварыў цыкл карт «Падводная Беларусь».
«Замуціў невялічкі графічна-геаграфічны праект, прысвечаны буйным вадасховішчам Беларусі. Усе яны паўсталі пасля вайны і пры іх пабудове затапліваліся вялікія тэрыторыі, але раней на тых землях размяшчаліся вёскі, лясы, палі і балоты. У сваім праекце я ўпісаў у сучасны контур вадасховішчаў тыя мясціны, як яны выглядалі на мапах 1940 года», — напісаў у фэйсбуку Садоўскі.





