Інданэзійскі востраў Сулавесі моцна пацярпеў ад стыхіі. Спачатку ў горадзе Палу быў зафіксаваны землятрус магнітудай 7,5 бала.
Гэта, у сваю чаргу, выклікала цунамі. У выніку на ўзбярэжжа абрынулася хваля вышынёй каля 2 метраў.
Агенцтва па стыхійным бедствам Інданэзіі ўжо пацвердзіла гібель 384 чалавек. Ратавальнікі разбіраюць завалы.
Фото U.S. Geological Survey





