Самалёт авіякампаніі Air Niugini напярэдадні здзейсніў аварыйную пасадку на ваду ў Мікранэзіі. Паводле першых паведамленняў, ніхто не пацярпеў.

Аднак крыху пазней кампанія паведаміла, што недалічылася аднаго з 36 пасажыраў.

У заяве кампаніі на афіцыйным сайце сказана, што месцазнаходжанне мужчыны невядома. «Мы працуем з мясцовымі ўладамі, бальніцамі і следчымі, каб вызначыць месцазнаходжанне гэтага пасажыра», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце: Пасажырскі самалёт прамахнуўся міма пасадачнай паласы, але сеў у мора ВІДЭА

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна