У Дубровенскім раёне ў рацэ знайшлі нямецкую авіябомбу, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік службы інфармацыйна-прапагандысцкай работы в/ч 5524 Марыя Вараб'ёва.
Небяспечную спадчыну часоў вайны ў Дняпры каля вёскі Бурая з лодкі выявіў рыбак. Каб дастаць знаходку, сапёрам прыйшлося прыцягнуць вадалазаў, бо праз ваду і ціну памер снарада вызначыць было немагчыма. «З дапамогай лябёдкі і спецыяльных прыстасаванняў яго выцягнулі з ракі. Гэта апынулася нямецкая авіябомба SD 250 (калібр адпавядае вазе)», — распавяла Марыя Вараб'ёва.
Знаходку знішчылі на спецыяльным палігоне.





