Перад ад'ездам з Таджыкістана Аляксандр Лукашэнка наведаў вытворчасць беларуска-таджыкскай трактарнай тэхнікі ў горадзе Гісар.
Разам з прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам ён агледзеў новы цэх, дзе ўжо пачата зборка трактароў для пастаўкі ў Афганістан.
Як паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі, напрыканцы сустрэчы Лукашэнка падарыў Рахмону сертыфікат на трактар «Беларус» мадэлі 82.1. Той падзякаваў за падарунак, адзначыўшы, што тэхніка будзе запатрабавана ў гаспадарцы.
Дарэчы, паўгода таму прэзідэнт Таджыкістана падарыў Лукашэнку вялікі букет ружаў.
Падарунак Рахмону ад Лукашэнкі.
Падарунак Лукашэнку ад Рахмона, май 2018 года





