Днём 28 верасня у Пухавіцкім раёне здарылася смяротнае ДТЗ, паведамляе УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.
33-гадовы мінчук на матацыкле Honda CBR 1100XX ехаў каля вёскі Зазер'е. Тут ён вырашыў абагнаць аўтамабіль Hyundai і выехаў на сустрэчную паласу.
Матацыкл занесла, ён перакуліўся на праезнай часткі і трапіў пад Citroen C5 пад кіраваннем 69-гадовага ўраджэнца Расіі, які ехаў насустрач.
У выніку ДТЗ матацыкліст памёр на месцы аварыі ад атрыманых траўмаў. Усе кіроўцы былі цвярозыя.





