Андрэй Какошын ля таго самага састава, які спыніўся ўвечары ў пятніцу паміж «Кастрычніцкай» і «Плошчай Леніна». Сёння ён на лініі, здымак зроблены 29 верасня. Фота: прэс-служба метрапалітэна
Машыніст-інструктар Андрэй Какошын, які працаваў у дзень здарэння ў мінскім метро, распавёў, што адбылося 28 верасня з 17.50 да 18.03 паміж станцыямі «Кастрычніцкая» і «Плошча Леніна».
Андрэй Какошын, машыніст-інструктар брыгад лакаматыўных электрадэпо «Маскоўскае», у дзень здарэння быў на змене.
— 28 верасня ў 17 гадзін 47 хвілін пры скіраванні саставу электрацягніка № 0335-0898-0899-0900-0336 па другім галоўным шляху перагону «Кастрычніцкая — Плошча Леніна» маршруту №13, адбылася спрацоўка вентыля замяшчэння №1 (ВЗ1) тармазной пнеўмасістэмы, з -за чаго не адпускалі пнеўматычныя тармазы. Цягнік спыніўся, — тлумачыць ён.
Паводле яго слоў, калі цягнікі спыніліся, у 17:53 уключалася прытокавая вентыляцыя для забеспячэння паступлення ў тунэль свежага паветра. У 18:08, пасля аднаўлення руху, вентыляцыя была адключаная.
— У выніку неаператыўных дзеянняў машыніста па выяўленні прычын спрацоўкі вентыля замяшчэння № 1 на электрацягніку, машыніст не змог прывесці электрацягнік у рух на працягу 3 хвілін. Цягніковы дыспетчар прызначыў дапаможны цягнік сёмага маршруту, які ішоў за няспраўным цягніком. Пад'ехаўшы да хваставой часткі маршруту № 13, машыніст дапаможнага цягніка зрабіў счэп з няспраўным саставам.
Аднак якраз у гэты час, сцвярджае Андрэй Какошын, машыніст маршруту № 13 ліквідаваў няспраўнасць і паведаміў дыспетчару пра тое, што гатовы самастойна працягнуць рух. Таму цягнікі зноў расчапіліся.
— Электрацягнік маршруту № 13, пасля высадкі пасажыраў на станцыі «Плошча Леніна» быў адпраўлены ў электрадэпо для агляду. Электрацягнік маршруту № 7 працягнуў працу на лініі.
Супрацоўнікі МНС і спецыялісты электрадэпо агледзелі тэхнічны стан электрацягніка.
— У выніку агляду састава цягніка маршруту № 13 у электрадэпо на вагоне № 0336 была выяўлена няспраўная кнопка ўключэння вентыля замяшчэння № 1 (ВЗ1) на блоку № 6 пульта кіравання кабіны машыніста. Была праведзена замена кнопкі. Далей састаў электрацягніка № 0335-0898-0899-0900-0336 працягнуў планавую працу. Прыносім прабачэнні пасажырам метрапалітэна за дастаўленыя нязручнасці, — кажа машыніст-інструктар.
Сёння, паведамляюць у метрапалітэне, састаў працуе на лініі.





