У дзень перакладчыка абвешчаны кароткі спіс прэміі для перакладчыкаў імя Карласа Шэрмана, паведамляецца на старонцы прэміі.
У шорт-ліст увайшлі:
Вера Бурлак з перакладам з англійскай — Льюіс Кэрал «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса». «Галіяфы», Мінск.
Аляксей Знаткевіч з перакладам з англійскай мовы — Кен Кізі «Палёт над гняздом зязюлі». «Янушкевіч», Мінск.
Надзея Кандрусевіч з перакладам з шведскай мовы. Свэн Нурдквіст «Калядная каша», «Паляванне на ліса», «Пэтсан сумуе», «Фіндус з’язджае». «Кнігазбор», Мінск.
Ігар Крэбс з перакладам з нямецкай мовы. Г. А. Бюргер, Р. Э. Распэ «Прыгоды барона Мюнхгаўзэна». «Кнігазбор», Мінск.
Максім Мудроў з перакладам з албанскай мовы. Ісмаіль Кадарэ «Хроніка ў камені». «Янушкевіч», Мінск.
Васіль Сёмуха з перакладам з латышскай мовы. Аляксандр Чакс «Выбраныя вершы». Выдавец Зміцер Колас, Мінск.
Прэмія за найлепшую мастацкую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 г. у гонар выдатнага беларускага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана (1934 — 2005) і носіць яго імя. Сузаснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Міжнародны дабрачынны Фонд «Вяртанне».





