Беларусь разлічвае аднавіць перапыненыя больш за год таму перамовы з Міжнародным валютным фондам аб новым крэдыце ў 2020 годзе. Пра гэта паведамляе Рэйтэр са спасылкай на міністра фінансаў Максіма Ермаловіча.

«Перспектыва (новая праграма з МВФ) ёсць. Да гэтага пытання трэба вярнуцца ў 2020 годзе», - сказаў Максім Ермаловіч. На яго думку, выкананне пяцігадовай праграмы развіцця краіны, якая завяршаецца ў 2020-м, і правядзенне структурных пераўтварэнняў у эканоміцы дазволяць разлічваць на поспех у перамовах.

Раней ужо паведамлялася, што перамовы Беларусі і МВФ аб новай праграме і крэдыце могуць аднавіцца ў 2020 годзе. Такое меркаванне выказала TUT.BY крыніца, знаёмая з ходам перамоваў.

«Цяпер мяч на баку Мінска. Крэдыт трэба не толькі хацець атрымаць, але і выконваць абавязацельствы. Але, па наяўнай Інфармацыі, калі не будзе форс-мажора, Беларусь вернецца да Новай праграмы МВФ не раней за 2020 год. Пройдуць выбары, будуць завершаны некаторыя рэформы, напрыклад пераўтварэнне дзяржсектара, яго кіраванне», — сказаў суразмоўца.

Нагадаем, Беларусь атрымала папярэдні крэдыт МВФ на 3,5 млрд долараў у 2009-2010 гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?