Фота прэс-службы МАЗа

Фота прэс-службы МАЗа

Мінскі аўтамабільны завод у лістападзе запусціць у Брэсце першую серыйную вытворчасць мікрааўтобусаў і фургонаў. Машыны будуць арыентаваныя на ўнутраны рынак, распавялі прэс-службе завода

Зборачная вытворчасць разгорнецца на свабодных плошчах ААТ «Брэстмаш». Для гэтага ўжо выдзелены і падрыхтаваны неабходны ўчастак. 

Мінскі аўтазавод рэалізуе праект за кошт уласных інвестыцый. «Разглядаліся розныя варыянты фінансавання, у тым ліку прыцягненне пазыковых сродкаў. Але было вырашана рабіць усё сваімі сіламі і рэсурсамі, што павінна станоўча адбіцца на інвестыцыйнай прывабнасці праекта», — адзначылі ў ААТ «МАЗ».

Першым пойдзе ў серыйную вытворчасць пасажырскі мікрааўтобус МАЗ 281, прататып якога ўжо прайшоў усе неабходныя выпрабаванні. Даўжыня навінкі складае 6 м, шырыня — 2,1 м, вышыня — 2,8 м, а колавая база - 3,57 м. На заводзе прадугледзелі некалькі варыянтаў салона - ад грузавога да спецыяльнага пасажырскага, у якім 16 сядзенняў без уліку месца кіроўцы.

Фота прэс-службы МАЗа

Фота прэс-службы МАЗа

Акрамя таго, распрацаваны грузавы фургон МАЗ-365022 з суцэльнаметалічным кузавам і інтэграванай у яго рамай. Памеры машыны такія ж, як і ў мікрааўтобуса. Максімальная маса дасягае 4050 кг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0