30 верасня падчас уздыму ў гарах Італіі разбіўся Андрэй Багамолаў, адзіны індывідуальны прадпрымальнік сярод рэзідэнтаў ПВТ, паведамляе dev.by.

Андрэй Багамолаў аказваў комплексныя паслугі ERP/BI on-demand для малога і сярэдняга бізнэсу (SME) па мадэлі SaaS. У прыватнасці, развіваў воблачную платформу ERPVault, якая дазваляе кіраваць ключавымі рэсурсамі прадпрыемства.

Тры гады таму Андрэй скончыў аспірантуру па спецыяльнасці Computer Science ва Універсітэце Трэнта ў Італіі.

У якасці рэзідэнта ПВТ ён зарэгістраваўся ў 2008 годзе.

Андрэй любіў горы, захапляўся скалалажаннем і скайранінгам. У сваім апошнім допісе ў Facebook ён запрашаў сяброў далучыцца да яго на трэніроўцы ў мінулыя выходныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0