Праз пажар, які пачаўся ў падвале, з гімназіі ў Фаніпалі эвакуіравалі больш за 770 чалавек, паведамляе МНС.
Ратавальнікі атрымалі сігнал пра дым з падвала навучальнага корпуса гімназіі на вуліцы Камсамольскай. Задымленне выявілі відавочцы.
Праз 4 хвіліны на месцы былі работнікі МНС. Яны сумесна з персаналам навучальнай установы эвакуіравалі 772 чалавекі — 712 дзяцей, 60 дарослых. Пацярпелых няма.
Пажар быў ліквідаваны.