Мужчына ехаў у бальніцу зняць гіпс з нагі і трапіў у ДТЗ, у выніку яму налажылі новы, паведамляе БелТА.

Аварыя адбылася каля 10.00 1 кастрычніка на ўчастку дарогі Мінск-Віцебск. 39-гадовага мужчыну вёз у бальніцу бацька. Перад паваротам налева ён спыніўся, каб прапусціць машыну, якая ехала насустрач. У гэты момант у аўтамабіль ззаду заехаў мінівэн Honda.

Пасажыра адвезлі ў бальніцу, дзе знялі гіпс з нагі і налажылі новы — на пашкоджанае плячо.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0